Шлях ад няўпэўненасці ў заўтрашнім дні да стабільнасці

Важнае Грамадства

30 гадоў таму, 10 ліпеня 1994 года, адбыўся другі тур выбараў Прэзідэнта Беларусі.

Усяго балаціраваліся шэсць кандыдатаў. Ужо ў першым туры з вялікім адрывам лідарам стаў Аляксандр Лукашэнка. Ён жа перамог у другім з колькасцю галасоў больш за 80 %.

Разам з Аляксандрам Рыгоравічам наш народ і дзяржава прайшлі складаны шлях да суверэнітэту і незалежнасці.

Як памянялася жыццё ў Беларусі, дзеляцца нашы землякі.

Алена Жадзейка, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама:

 

– За гады прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі наша Беларусь адужэла, памужнела, расцвіла, адбылося шмат пазітыўных змяненняў у жыцці беларускага народа. Не сакрэт, што сёння мы можам дазволіць сабе шырокія, маштабныя мерапрыемствы і святы, якія наведвае шмат гасцей з-за мяжы. Ад іншаземцаў мы чуем, якая прыгожая, багатая, чыстая і гасцінная наша краіна. Яны хваляць беларускага лідара, многія нават па-добраму зайздросцяць і хацелі б бачыць і ў сябе такога ж мудрага, дастойнага Прэзідэнта, які стараецца ўсё рабіць дзеля дабрабыту і абароненасці свайго народа.

У далёкім 1994 годзе, мякка кажучы, мы аказаліся на раздарожжы, з аслабленай эканомікай, без карысных выкапняў і магчымасцяў што-небудзь прадаць. У гэты няпросты момант Аляксандр Рыгоравіч узяў на сябе адказнасць прымаць рашэнне і вызначаць далейшы шлях і лёс Беларусі. Мы крочылі ўласнай дарогай. Так, было няпроста, даводзілася шчыра працаваць, аднак і вынікі гэтай працы беларусы не страцілі. Сёння мы прадаўжаем памнажаць свае дасягненні і набыткі. Вялікі крок наперад зрабіла медыцына, адукацыя, паспяхова развіваецца эканоміка, удасканальваюцца новыя тэхналогіі. Беларусь падтрымлівае сяброўскія і эканамічныя сувязі з многімі краінамі свету, кіраўнік дзяржавы паўсюль выязджае, каб на міжнароднай арэне ў нас з’явіліся новыя гандлёвыя партнёры.

З краіны “трэцяга свету” Беларусь ператварылася ў высокаразвітую дзяржаву з шырокімі магчымасцямі для сваіх грамадзян, і ўсё гэта дзякуючы мудрасці, дальнабачнасці, валявому характару Прэзідэнта.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент



Теги: