Рэванш атрымаўся!

Важнае Спорт і турызм

6 ліпеня ў Дзятлаве на стадыёне “Колас” адбыўся матч 10-га тура занальнага этапу чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе.

Каманда ФСК “Дзятлава” сустракалася з прынцыповым сапернікам – ФК “Ліда-2”, якому саступіла на выездзе ў першым крузе чэмпіянату.

Ігракі абедзвюх каманд доўга трымалі балельшчыкаў у напружанні, ствараючы небяспечныя моманты і не рэалізоўваючы іх. На 25-й хвіліне першага “размачыў” лік Уладзіслаў Пазнякоў, ён жа аформіў дубль у другім тайме на 80-й хвіліне матча.

– Перамога ў гэтай гульні вельмі важная для нас. Па-першае, неабходна было адыграць тры ачкі ў канкурэнтаў, каб павысіць шанц на выхад з групы. Цяпер мы на другім радку турнірнай табліцы, – расказаў трэнер каманды Уладзімір Ганчар. – Па-другое, гэта перамога прэстыжу: ФСК “Дзятлава” выйграла з лікам 2 : 0, правёўшы анансаваны рэванш. Мы вярнулі сваё.

Наступны тур чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе пройдзе на выездзе з камандай ФК “Іўе”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga