Рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд Згодна з “Правіламі падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння”, арганізацыі, якія маюць ва ўласнасці (гаспадарчым вядзенні, аператыўным кіраванні) цеплакрыніцы і (або) цеплавыя сеткі, і (або) сістэмы цепласпажывання (за выключэннем арганізацый, якія выкарыстоўваюць у якасці цепланосьбіта вадкасці, акрамя вады і пару), да 1 верасня 2024 года павінны зарэгістраваць у органе дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду (па месцы знаходжання аб’ектаў) пашпарты гатоўнасці цеплакрыніц і (або) пашпарты гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі да работы ў асенне-зімовы перыяд (далей – АЗП).
На падставе графікаў, зацверджаных старшынёй Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, на тэрыторыі раёна рэгіструюцца 120 пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў, а таксама 48 пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц. Усім спажыўцам цеплавой энергіі, уладальнікам цеплакрыніц накіраваны інфармацыйныя пісьмы “Аб падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд 2024-2025 гадоў” з указаннем даты, да якой неабходна зрабіць рэгістрацыю пашпарта гатоўнасці. З назначанай датай можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ў раздзеле “Службы” (https://dyatlovo.grodno-region.by/ru/podgotovkaozp-ru). У пісьме ўказаны комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні ўстойлівай, надзейнай, бяспечнай работы цеплаўстановак і цеплавых сетак у асенне-зімовы перыяд:
— выкананне на цеплакрыніцах, цеплавых сетках, помпавых, цеплавых пунктах работ па тэхнічным абслугоўванні і рамонце цеплаўстановак, трубаправодаў, сістэм цепласпажывання;
— наяўнасць і вядзенне тэхнічнай дакументацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі “Правілаў тэхнічнай эксплуатацыі цеплаўстановак і цеплавых сетак спажыўцоў”;
— правядзенне гідраўлічных выпрабаванняў цеплавых сетак, воданагравальнікаў; гідраўлічных выпрабаванняў і прамыванняў абсталявання цеплавых пунктаў, сістэм ацяплення, трубаправодаў і каларыфераў, сістэм вентыляцыі з афармленнем адпаведнага акта, які змяшчае звесткі аб параметрах выпрабаванняў, рабочым ціску сістэмы;
— праверка тэхнічнага стану сродкаў вымярэння, сістэм аўтаматычнага рэгулявання цепласпажывання, зверкі прыбораў уліку цеплавой энергіі;
— наяўнасць пасведчанняў аб дзяржаўнай зверцы сродкаў вымярэння, у тым ліку манометраў і біметалічных тэрмометраў, прыбораў уліку цеплавой энергіі;
— аднаўленне парушаных ізаляцыйных пакрыццяў на трубаправодах і іншым абсталяванні сістэм цеплазабеспячэння;
— наяўнасць у цеплавым пункце тэмпературных графікаў унутраных сістэм цепласпажывання, зацверджанай схемы трубаправодаў цеплавога пункта з расстаноўкай абсталявання, кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, інструкцый па эксплуатацыі і ахове працы;
— прысутнасць у арганізацыі абслугоўваючага персаналу, які эксплуатуе цеплакрыніцы, цеплаўстаноўкі і цеплавыя сеткі або наяўнасць дагавора са спецыялізаванай арганізацыяй на абслугоўванне цеплаўстановак і цеплавых сетак, а таксама асобы, адказнай за цеплавую гаспадарку;
— наяўнасць палажэння аб узаемаадносінах са спажыўцамі і ўзаемадзеянні пры аварыях і інцыдэнтах (для цеплакрыніц);
— заключэнне Дзяржпрамнагляду, іншай арганізацыі, якая ажыццяўляе дзяржаўны нагляд у галіне прамысловай бяспекі, якое выдаецца па выніках абследавання кацельні, яе гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд (для кацельняў магутнасцю больш за 200 кілават, незалежна ад магутнасці ўстаноўленых у іх катлоў).
На афіцыйнымсайцеДзяржэнерганагляду (https://gosenergogaznadzor.by) размешчанапамятказ актуальныміўзораміі формамі дакументаўпа падрыхтоўцыспажыўцоўіцеплакрыніцда работыў асенне-зімовыперыяд, а таксама рэкамендуемыяформыактаўгідраўлічныхвыпрабаванняўі прамывання сістэм цепласпажывання.
Раённая інспекцыяДзяржэнергагазнаглядуі органымясцовайвыканаўчайуладыбудуцьажыццяўляцьпастаянныкантрольза ходам падрыхтоўкіарганізацый даацяпляльнагаперыяду.
Таццяна ГЛУБОКАЯ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе Дзятлаўскай раённай энергагазінспекцыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga