Пытанне: як доўга будзе закрыта грамадская лазня ў Дзятлаве?

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Адказвае дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– 1 чэрвеня была актуалізавана праектна-каштарысная дакументацыя, пройдзена дзяржаўная экспертыза на рамонтныя работы па першай чарзе лазнева-аздараўленчага комплекса. Дакументы мы перадалі ўпраўленню капітальнага будаўніцтва Навагрудскага раёна, якое выконвае функцыю тэхнічнага нагляду, для працэдуры закупкі. Будаўнічыя работы плануецца распачаць у першай палове ліпеня, папярэдні тэрмін выканання складзе 7 месяцаў. У першую чаргу будаўніцтва, кошт якой на сёння складае каля 3 мільёнаў 200 тысяч рублёў, увойдзе рэканструкцыя лазні, душавых, уваходнай групы, буфета, распранальні, касы, аддзелачныя і сантэхнічныя работы.

Пасля яе завяршэння лазня адновіць сваю работу. Праектна-каштарысная дакументацыя па другой чарзе будаўнічых работ праходзіць дзяржаўную экспертызу.

Наталля АВЯРЧУК