Пытанне – адказ. Ці будзе “спячы паліцэйскі”?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Праз чат-бот газеты “Перамога” прыйшло пытанне ад дзятлаўчанкі, якое тычыцца дарожнай сітуацыі ў райцэнтры.

Пытанне: выпадкова стала відавочцай дарожна-транспартнага здарэння на скрыжаванні вуліц Фогеля і Азёрнай: адна з машын ад удара аказалася амаль у возеры. ДТЗ у гэтым месцы здараюцца часта. Яшчэ адным небяспечным скрыжаваннем з’яўляецца перасячэнне вуліц Фогеля і Дварчаніна ў райцэнтры. Ці можна праз газету звярнуцца ў адказныя інстанцыі з просьбай, каб на дадзеных скрыжаваннях былі ўстаноўлены “спячыя паліцэйскія”?

Адказвае дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– Згодна з абласной праграмай па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху на 2024 год нашай арганізацыі было даведзена заданне да 1 верасня ўстанавіць бар’еры ІН-1, або “спячыя паліцэйскія”, у двух месцах горада – на скрыжаванні вуліц Азёрнай і Фогеля і па вуліцы Кастрычніцкай насупраць дома № 106. Работы былі выкананы  9 ліпеня, не чакаючы заканчэння вызначанага тэрміну: сіламі Дзятлаўскага РУП ЖКГ у горадзе з’явіліся два штучныя бар’еры ІН-1. У цяперашні момант мы падалі заяўку ў СМЭП ДАІ ЦУС Гродзенскага аблвыканкама на ўстаноўку знакаў і нанясенне дарожнай разметкі на гэтых участках аўтадарог. Да канца тыдня работы плануецца завяршыць.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#вопрос-ответ #жкх #ЖКГ