Імі сталі вадзіцелі гаспадаркі Казімір Рысюк і Міхаіл Нагорны.
З паспяховым узяццем важнага рубяжа аграрыяў павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт ААТ “Граніт-Агра”.
Віталій Тадэвушавіч уручыў перадавікам заслужаныя ўзнагароды.
– Невыпадкова чараду дасягненняў на жніве-2024 пачынаеце вы, паважаныя Казімір Браніслававіч і Міхаіл Іванавіч. Сапраўдныя прафесіяналы, кожны паказваеце высокія вынікі працы, праслаўляючы сваё прадпрыемства і раён, – адзначыў ён. – Жадаю вам не спыняцца на дасягнутым, сёлета пабіць свой уласны мінулагодні вынік. Пры гэтым не забывайце пра адказныя адносіны да справы і тэхніку бяспекі. Здароўя вам, добрага настрою і поспехаў у працы.
Уладзімір Казак узнагародзіў тысячнікаў прафсаюзнымі вымпеламі перадавікоў жніва, пажадаў добрага здароўя і выдатнага ўраджаю ўсім працаўнікам вёскі.
Дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Андрэй Падліпскі далучыўся да віншаванняў і адзначыў вадзіцеляў за выніковую працу грашовымі прэміямі, прыемным дапаўненнем да якіх сталі падарункі ад прафсаюза гаспадаркі, кветкі і добрая песня ад мясцовых работнікаў культуры.
– Кожны год стараемся стаць першымі тысячнікамі, амаль заўсёды атрымліваецца, – дзеліцца Міхаіл Нагорны. – Каб вынік быў, трэба пастарацца, прыйсці раней, праверыць і абслужыць тэхніку. МАЗ-555 не новы, але надзейны, не падводзіць. Перавязу на ім сёлета яшчэ не адну тысячу тон. У полі з намі заўсёды добры настрой, які дапамагае працаваць.
– Надвор’е часам падводзіць, але мы ўпэўнена ідзём да сваёй мэты, – кажа Казімір Рысюк. – Узнагароды, вядома, гэта прыемна, але галоўнае – ураджай своечасова ўбраць і перавезці. Тыя гады з калегам бралі па 4 тысячы тон, спадзяёмся, сёлета не менш.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#уборочная_2024 #победители #тысячники