Супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з інспектарамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і карэспандэнтам газеты “Перамога” правялі пажарна-прафілактычны рэйд па месцах уборкі і перапрацоўкі ўраджаю-2024.
Гэтым разам у цэнтры ўвагі аказаліся сельгаспрадпрыемствы, якія атрымалі прадпісанні ад пракуратуры Дзятлаўскага раёна па правядзенні ўборачнай кампаніі і павінны былі выправіць недахопы. Камісія наведала аб’екты КСУП “Жукоўшчына”, ААТ “Дварэц-Агра” і “Граніт-Агра”.
У ходзе мерапрыемства асаблівая ўвага звярталася на тэхнічны стан уборачнай тэхнікі і забеспячэнне яе першаснымі сродкамі пажаратушэння, наяўнасць іскрагасільнікаў на аўтатрактарнай тэхніцы. Праведзены адпрацоўкі па падачы вады з аўтатранспарту, абсталяванага ёмістасцю для вады і мотапомпай або насосам “Ручаёк”, якія ажыццяўляюць прыкрыцце ўборачнай тэхнікі.
На момант наведвання ўсе комплексы і тэхніка былі забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння, талоны ў аператараў таксама дзеючыя. Пры гэтым на адным са збожжасушыльных комплексаў не вядзецца належным чынам журнал уліку тэмпературнага рэжыму.
Праверка тэорыі паказала, што асвяжыць веды па парадку дзеянняў у эктранных сітуацыях некаторым работнікам сельскай гаспадаркі таксама не пашкодзіла б. Інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Дзятлаўскага РАНС Арсеній Сенкавец правёў інструктаж персаналу на месцах, нагадаўшы ключавыя правілы паводзінаў на пажары.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga