Нам даверана памяць. Віншаванні — для працаўніцы тылу

Галоўнае Улада

Віншаванні з надыходзячым Днём Незалежнасці прымала 98-гадовая працаўніца тылу Марыя Цімафейчык, якая жыве ў аграгарадку Дзераўная Слонімскага раёна.

Віншавальны ліст ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і святочную паштоўку ад кіраўніка раёна Андрэя Садоўскага жанчыне ўручыла намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская. Яна пажадала Марыі Якаўлеўне мірнага неба, моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Далучыліся да віншаванняў і ўручылі Марыі Цімафейчык памятныя падарункі да свята намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вольга Рагачова і старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков #День Независимости



Теги: