Нам даверана памяць. Пад мірным небам, песня, гучы!

Важнае Грамадства

З песнямі, кветкамі, падарункамі праходзіць на Дзятлаўшчыне віншавальная акцыя да Дня Незалежнасці.

На гэты раз гасцей сустракала былая вязень фашысцкіх канцлагераў Валянціна Стукач з аграгарадка Раготна.

Юбілейны медаль “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з найлепшымі пажаданнямі Валянціне Міхайлаўне ўручыў намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун.

Віншавальны ліст Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паштоўку раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў, кветкі і цукеркі – старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч.

Да віншаванняў з падарункамі далучылася і партыя “Белая Русь”. Старшыня раённага аддзялення партыі, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская пажадала шаноўнай зямлячцы моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Менавіта дзякуючы людзям ваеннага пакалення, якія змаглі пераадолець усе жахі і выпрабаванні лёсу, цяпер мы жывём на гэтым свеце.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков #День Независимости



Теги: