Беларусь памятае…
У кругласутачным летніку “Навука” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава была арганізавана ваенна-патрыятычная гульня “Радзіма ў нас адна, і абараняць яе ўмеем”.
Таксама выхаванцы летніка наведалі школьны музей “Гісторыя Дзятлаўшчыны” дзе падрабязней даведаліся пра гераічныя подзвігі сваіх землякоў у гады вайны, партызанскі рух на тэрыторыі раёна.
З “Патрыётам” пазнавальна і цікава
Выхаванцы аздараўленчага летніка з кругласутачным знаходжаннем сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава з’ездзілі на экскурсію ў 116-ю гвардзейскую штурмавую авіяцыйную базу горада Ліды. Паглядзелі, як устроена часць, наведалі салдацкія казармы і дзякуючы трэнажору адчулі сябе сапраўднымі пілотамі. Затым у іх была магчымасць пабыць у ролі пажарнага.
У музеі, які знаходзіцца на тэрыторыі аэрадрома, дзеці змаглі пасядзець за штурвалам самалётаў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях.
Затым адправіліся ў Лідскі замак, дзе акунуліся ў гістарычнае мінулае і адчулі сябе рыцарамі.
Лідар: Думаем_Делаем_Добрые_Дела
Летнік працы і адпачынку “Лідар” Казлоўшчынскай сярэдняй школы далучыўся да ўнікальнага праекта “4Д: Думаем_Делаем_Добрые_Дела”. Гэты праект забяспечвае працаўладкаванне выхаванцаў у КСУП “Войневічы” і працоўную дзейнасць на тэрыторыі прадпрыемства ў першай палове дня.
Рэалізацыя вольнага часу і аздараўлення ажыццяўляецца праз модуль “Мы – будучыня Рэспублікі Беларусь”, які ўключае мерапрыемствы, накіраваныя на грамадзянскае, патрыятычнае і працоўнае выхаванне, і модуль “Мы за жыццё на гэтай зямлі” – за здаровы лад жыцця.
У час правядзення змены дзеці ўдзельнічалі ў марафонах, святах і акцыях.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga