Ёсць планы здаваць у арэнду нежылое памяшканне, якое належыць вам на праве ўласнасці?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Тлумачым, дзе неабходна зарэгістраваць такі дагавор; колькі часу займае афармленне дагавора і які кошт дадзенай адміністрацыйнай працэдуры.

Дагавор арэнды памяшкання – адзін з відаў дагавораў, які вельмі часта сустракаецца на практыцы. Фізічныя асобы могуць валодаць нежылой нерухомасцю, якая належыць ім на праве ўласнасці і здаваць яе ў арэнду. Фізічныя асобы, для якіх дзейнасць па здачы ў арэнду (субарэнду), наём жылых і (або) нежылых памяшканняў не з’яўляецца прадпрымальніцкай, абавязаны да ўстаноўленага ў дагаворы арэнды (субарэнды), найму тэрміну фактычнага іх прадастаўлення зарэгістраваць такі дагавор у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе (Частка першая падп.1.6 п.1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2006 г. № 497 “Аб некаторых пытаннях арэнды (субарэнды), найму жылых і нежылых памяшканняў, машына-месцаў”).

Рэгістрацыя дагавора арэнды нежылога памяшкання ажыццяўляецца службай “адно акно” на працягу двух дзён з дня падачы заявы і прыкладаемых да яе дакументаў:

дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на нежылое памяшканне, машына-месца;

пісьмовая згода ўсіх удзельнікаў агульнай долевай уласнасці на нежылое памяшканне, машына-месца;

тры экземпляра дагавора арэнды (субарэнды) або дадатковага пагаднення да яго.

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры 2 дні з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 10 дзён. Працэдура платная: 0,2 базавай велічыні (п.1.14 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 г. № 200). Даведачная Форма дагавора арэнды (субарэнды) нежылога памяшкання зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.09.2006 г. № 1191.

Гэта патрабаваннене распаўсюджваеццана дагаворы, прадметам якіх з’яўляецца прадастаўленне фізічным асобам жылых памяшканняў, садовых домікаў, дач для кароткатэрміновага пражывання.Такія дагаворымогуць быць заключаныў вуснайабо пісьмовайформеў адпаведнасціз патрабаваннямі, устаноўленымі арт.159-162 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

З удакладняючымі пытаннямі можна звяртацца ў службу “адно акно” па тэлефоне 2-71-61 або на адзіны даведачна-інфармацыйны нумар 142.

Нагадаем, што “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе служба па зручным для грамадзян графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед.

Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga