Інфатурнэ. Супрацоўнікам міліцыі – пра гістарычныя мясціны Дзятлава

Важнае Культура і адпачынак

У рамках абласнога спартыўнага свята супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Гродзенскай вобласці гасцям раёна была прапанавана аглядавая экскурсія па горадзе.

Якія славутасці райцэнтра яны пабачылі ў час яе, аб чым даведаліся, расказала спецыяліст па турызме турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Алена Абрамчык:

– Была праведзена экскурсія, якая пазнаёміла гасцей з асноўнымі гістарычнымі мясцінамі і аб’ектамі звязанымі з Вялікай Айчыннай вайной на Дзятлаўшчыне.

У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі мы пагаварылі аб архітэктурных асаблівасцях храма, у якім стыле ён узведзены, якія мецэнаты ахвяравалі сродкі для яго абнаўлення.

На плошчы 17 Верасня перагарталі старонкі гісторыі, звязаныя з яўрэйскім насельніцтвам мястэчка Дзятлава, якое стала ахвярай Халакосту ў гады ваеннага ліхалецця.

Пабывалі і каля помнікаў удзельнікам вайны. Менавіта 80-годдзю вызвалення Беларусі і Дзятлаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была прысвечана другая частка экскурсіі.

Подзвіг Іосіфа Філідовіча, трагедыя “дзяцей ліхалецця”, мемарыял вызваленню Дзятлаўшчыны і магілы Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова ў гарадскім парку – ўсё гэта мясціны, куды дзятлаўчане і госці райцэнтра прыходзяць пакланіцца мужнасці і стойкасці нашых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga