ГрадусПлюс. Каму рукі часаліся?

Важнае Грамадства

Мы жывём у юбілейную 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якой прысвечаны шэраг мерапрыемстваў на рэспубліканскім, абласным і раённым узроўнях.

У ліку іх – усталяванне ў райцэнтры памятных таблічак з інфармацыяй аб героях вайны, імёнамі якіх былі названы вуліцы горада Дзятлава.

Дадзены праект прыйшоўся даспадобы дзятлаўчанам – гуляючы па родным горадзе, можна пазнаёміцца з біяграфічнымі звесткамі тых, хто адстаяў наша мірнае неба.

Аднак знайшліся тыя, хто замест асветы і ўшанавання памяці заняўся разбурэннем: таблічку, прысвечаную камандзіру партызанскай брыгады імя Варашылава Пятру Макараву, заўважылі пашкоджанай, абломкі валяліся побач. Гэта здарэнне не засталося без увагі грамадскасці і праваахоўных органаў. На кадрах вулічнай камеры відэаназірання відаць групу з трох падлеткаў, адзін з якіх разбіў таблічку кулаком.

Як кваліфікуюцца такія дзеянні і што чакае шкоднікаў, расказаў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго:

– Як сведчыць запіс відэакамеры, падзеі адбываліся ў ноч з пятніцы на суботу 19-20 ліпеня. Матэрыял зарэгістраваны, праводзіцца праверка ў парадку крымінальна-працэсуальнага заканадаўства па артыкуле за хуліганства. Асобы, якія здзейснілі злачынства, высвятляюцца. Адказнасць за ўчыненыя дзеянні можа быць ад грамадскіх работ да пазбаўлення волі да трох гадоў, яе нясуць грамадзяне, пачынаючы з 14-гадовага ўзросту. Калі злачынцы не дасягнулі ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, за здзейсненае будуць адказваць бацькі з пастаноўкай іх дзяцей на прафілактычны ўлік і наступнай работай.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga