Гасцям – аб гістарычнай спадчыне Дзятлаўшчыны

Важнае Улада

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь гасцям з горада-пабраціма Абаянь Расійскай Федэрацыі прапанавалі пазнаёміцца са старонкамі гісторыі і сучаснасці нашага краю.

Разам з кіраўніцтвам раёна на чале з Андрэем Садоўскім яны наведалі вядомы на ўсю Беларусь унікальны школьны музей “Дзеці ліхалецця”, пазнаёміліся з работай і дасягненнямі Новаяльнянскай сярэдняй школы. У Дзятлаве госці завіталі ў праваслаўны і каталіцкі храмы, прайшлі маршрутам памяці аб Вялікай Айчыннай вайне разам з экскурсаводам Аленай Абрамчык, усклалі кветкі да памятнага знака “Дзеці ліхалецця” і пастамента Іосіфа Філідовіча, які паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков #День Независимости



Теги: