Экскурсія ў трагічнае мінулае

Важнае Грамадства

Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна наведала месца раскопак масавага пахавання ахвяр генацыду ва ўрочышчы Уручча.

Тут у гады Вялікай Айчыннай вайны тысячы людзей загінулі ад фашысцкага акупацыйнага рэжыму. 80 гадоў прайшло з даты вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але ў краіне і сёння смуткуюць аб тых страшных стратах, якія панесла беларуская зямля ў гады вайны.

Нацысцкія ваенныя злачынцы і іх памагатыя планамерна дамагаліся сваёй варварскай мэты: фізічна знішчыць мільёны людзей, назаўжды разбурыць культурны і эканамічны патэнцыял беларускага народа, яго спадчыну і, тым самым, пакласці канец яго існаванню. Дзякуючы расследаванню Генеральнай пракуратуры крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд у лясным масіве, прылеглым да палігона 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Узброеных Сіл, удалося выявіць месца масавага знішчэння і пахавання тысяч мірных жыхароў і ваеннапалонных.

Аповед экскурсавода пра тыя зверствы нацыстаў на гэтым месцы каля 80 гадоў таму па сведчаннях відавочцаў тых падзей не пакінуў абыякавым нікога з дэлегацыі. Напрыканцы дзятлаўчане ўшанавалі памяць ахвяр генацыду ўскладаннем кветак да абеліска загінулым ваеннапалонным і грамадзянскім асобам.

Ірына КАМАРОВА

Фота ўдзельнікаў мерапрыемства

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga