Дзень Незалежнасці. Партызанская вёска, воднае шоу і затрыманне злачынцы

Важнае Культура і адпачынак

У парку горада Дзятлава з нагоды юбілейнага Дня Незалежнасці разгарнулася рэканструкцыя “Партызанская вёска”.

Свае тэматычныя сядзібы на манер партызанскага быту прадставілі гаспадаркі нашага раёна. Кінатэатр “Спадарожнік” арганізаваў перасоўны кінапункт. Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей – пляцоўку аб вайне пад адкрытым небам. Пацікавіцца роднай гісторыяй таксама можна было на алеі герояў.

Гасцям паўсюль былі рады: частавалі хлебам-соллю, бульбай і скваркай, няхітрымі, але вельмі смачнымі стравамі, спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі, вучылі і аказвалі медыцынскую дапамогу.

“Ізюмінкай” рэканструкцыі стала партызанскае вяселле, гасцямі якога маглі пабыць усе жадаючыя.

Побач паказальнае выступленне зладзілі ратаўнікі. Атрымалася сапраўднае свята для дзятвы і малечы, якім заўжды даспадобы і воднае шоу, і пенная феерыя, і паглядзець спецтэхніку з інструментам. Так, у нясумным фармаце супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС прадэманстравалі свае ўменні і на практыцы паказалі, чаму важна памятаць аб правілах бяспечных паводзінаў з агнём.

Тым часам на стадыёне “Колас” адбылася яшчэ адна дэманстрацыя службовых уменняў. Святочнае выступленне для гледачоў у гэтай лакацыі арганізавалі супрацоўнікі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Дынамічна, цікава, вострасюжэтна, з затрыманнем умоўнага злачынцы з дапамогай надзейнага памочніка – службовага сабакі Рэя. Потым чацвераногі “баец” з задавальненнем пафатаграфаваўся з дзецьмі на памяць.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков #День Независимости