Ветэрынарных прэпаратаў для прафілактыкі і лячэння свіней ад гэтай хваробы няма.
Яна выклікае гібель да 100 працэнтаў пагалоўя. Яе ўзбуджальнік – вірус, які вельмі ўстойлівы ў знешнім асяроддзі і здольны захоўвацца да 112 дзён у глебе, да 188 дзён – у сырым мясе, да 150 дзён – у вяндліне. Афрыканская чума свіней з’яўляецца асноўнай пагрозай для развіцця свінагадоўчай прамысловасці.
У летні перыяд узмацняецца небяспека ўзнікнення афрыканскай чумы свіней у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян. Гэта звязана з масавым выхадам насельніцтва ў лес для збору ягад і грыбоў. У працэсе наведвання лесу ўзрастае кантакт з дзікай прыродай і існуе рэальная магчымасць заносу віруса на падворкі.
Для папярэджання захворвання свіней выконвайце наступныя рэкамендацыі:
— утрымлівайце жывёл толькі ў закрытых памяшканнях;
— прадухіліце пранікненне ў памяшканне грызуноў, дзікіх і бадзяжных жывёл і птушак;
— камбікорм для кармлення свіней павінен набывацца праз сістэму Белкаапсаюза і іншыя гандлёвыя сеткі з наяўнасцю сертыфікатаў якасці;
— пасля наведвання лесу абавязкова мяняйце адзенне перад тым, як заходзіць у памяшканне, дзе ўтрымліваецца свойская жывёла;
— не завозьце свіней без узгаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна;
— не купляйце мясныя прадукты ў месцах несанкцыянаванага гандлю без вэтэрынарных суправаджальных дакументаў;
— не выкідвайце трупы жывёл, адходы ад іх утрымання і перапрацоўкі на звалкі, абочыны дарог, у лясныя масівы.
Даведка
У Дзятлаўскай раённай ветэрынарнай станцыі за сродкі абласнога бюджэту арганізаваны адбор і дастаўка проб дзічыны ад кожнай адстрэленай асобіны для правядзення маніторынгавых даследаванняў на афрыканскую чуму свіней з наступнай адпраўкай у Гродзенскую абласную ветэрынарную лабараторыю.
За дзеянні, якія пацягнулі за сабой узнікненне ачагоў афрыканскай чумы свіней і яе распаўсюджванне, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Перавозка свіней і прадукцыі свінагадоўлі без ветэрынарных дакументаў будзе расцэнена як спроба распаўсюдзіць інфекцыю і ў такіх выпадках прадукцыя падлягае канфіскацыі з наступнай утылізацыяй.
Баляслаў КУЛЕШ,
галоўны ветэрынарны доктар Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga