Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэалізоўвае прома-акцыю “Лета з агенцтвам “Зробім!”.
Яна праходзіць пад дэвізам: “Наша лета эфектыўнае: з карысцю, яркае, крэатыўнае!” і стартавала 31 мая.
Урачыстае мерапрыемства з нагоды пачатку акцыі было прымеркавана да Дня абароны дзяцей і прайшло з удзелам навучэнцаў гарадскіх установаў адукацыі.
Першы крок у лета хлопчыкам і дзяўчынкам прапанавала зрабіць мышаня Мікі-Міні – загадчыца аддзялення дадатковай адукацыі цэнтра Ірына Мішчанка.
На старце акцыі, каб атрымаць сюрпрызы-сувеніры ад агенцтва “Зробім”, удзельнікам свята давялося падзяліцца на тры каманды і прайсці займальны квэст-стрымс. Ён уключаў некалькі выпрабаванняў. На культурна-адукацыйным кластары “Тэрыторыя ведаў” навучэнцаў чакала місія-віктарына “Без варыянтаў”, творчы кластар “АРТ” прапанаваў ім мастацкую галаваломку, турысцка-краязнаўчы “Ведай свой край. Bу” заклікаў у бюро знаходак, таксама дзецям давялося паставіць палатку, выканаць сацыяльна-працоўныя заданні па ўборцы і сартаванні смецця, паўдзельнічаць у спартыўным іспыце “Моладзь руліць!”.
Акцыя пачалася, лета і канікулы працягваецца, агенцтва “Зробім” абяцае ўсім сваім сябрам, што яны пройдуць ярка, карысна, запамінальна. Далучайцеся!
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga