Водным маршрутам партызан. Патрыятычны сплаў на Дзятлаўшчыне

Важнае Улада

У юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у нашым раёне прайшла акцыя, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.

У ёй прыняў удзел працоўны калектыў райвыканкама на чале са старшынёй Андрэем Садоўскім, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны. Каб ушанаваць памяць загінулых землякоў, удзельнікі мерапрыемства сабраліся ў вёсцы Трахимавічы – сястры Хатыні, знішчанай фашысцкімі карнікамі ў часы ваеннага ліхалецця. Гісторыю гэтага месца і стварэння аднаго з самых незвычайных і кранальных помнікаў нашага раёна расказала старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка:

– У дамашніх архівах пасялкоўцаў захаваліся фотаздымкі 40-гадовай даўніны, калі на гэтым месцы таксама праводзіліся мерапрыемствы з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і школьнікаў. Мы прадаўжаем гэту добрую традыцыю, з павагай і шанаваннем ставімся да памяці аб ваенным мінулым, каб перадаць яе нашчадкам.

Наступным пунктам стала вёска Чарлёнка, дзе пачынаецца турыстычны маршрут “Шчара – рака партызанская”, распрацаваны раённым фізкультурна-спартыўным клубам. Удзельнікі памятнай экспедыцыі прайшлі яго на байдарках.

 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#вахта_памти_на_Гродненщине #митинг_реквием_на_Гродненщине



Теги: