Пляжны сезон: як дзятлаўчане бавяць вольны час

Важнае Грамадства

У спякотнае надвор’е прыемна адпачыцькаля вады.

Цікава было даведацца, што адбываецца на гарадскім пляжы ў Дзятлаве, дзе купанне дазволена.

Нечакана тут мы заспелі не толькі адпачывальнікаў, але і прадстаўнікоў РАНС, якія знаёмілі юнакоў і дзяўчат працоўнага летніка “Расток”сярэдняй школы №3 райцэнтраз тэхнікай бяспекі на вадзе.

Пасля заняткаў і купання дзеці і дарослыяпадзяліліся сваімі ўражаннямі.

Алёна Стракоўская:

– У гэтым сезонез адпачывальнікамі працоўнага летніка мы прыйшлі сюды ўпершыню і былі рады бачыць, што матросы-ратаўнікі адказна падыходзяць да выканання сваёй работы: перад тым як падпусціць дзяцей да вадаёма, правялі з імі гутарку, у чым ім дапамаглі супрацоўнікі РАНС. Варта адзначыць, што гарадскі  пляж таксама радуе камфортам, тут заўжды шмат людзей. Лічу, што ў спякотнае надвор’е – гэта цудоўнае месца як для моладзі, так і для іх бацькоў.

Надзея Жэгалік:

– Пляж – гэта выдатная магчымасць адпачыць, астудзіцца спякотным летнім днём. Нам падабаецца бавіць тут час у кампаніі сяброў, асабліва пасля яго добраўпарадкавання. Занятак па душы тут знойдзе сабе кожны: ад гульні ў валейбол да адпачынку на арэлях.

Яўгенія Лупік:

– Адпачынак на пляжы –крыху не мой фармат. Але я цалкам падтрымліваю ідэю, што пляж дае магчымасць астудзіцца, асабліва ў такія спякотныя дні. Паглядзіце на падлеткаў, малечу – кожны з іх рады знаходзіцца тут.

Старшыня раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі падзяліўся сваімі назіраннямі аб тым, што змянілася на пляжы ў гэтым сезоне:

– Сёлета тут было ўстаноўлена відэаназіранне, якое забяспечвае своечасовае прыбыццё матроса-ратаўнікадля аказання дапамогі пацярпелым у выпадку непрадбачаных сітуацый. Зроблена новая дзіцячая купальня, абноўлена паплаўковая лінія і буі. Пляж забяспечаны ўсім неабходным для добрага адпачынку: для больш разнастайнага вольнага часу ёсць альтанка, арэлі, валейбольная пляцоўка, а таксама душ і месцы агульнага карыстання. Для арганізацыі бяспекі аформлены інфармацыйны стэнд прафілактычнай скіраванасці для жыхароў і гасцей нашага горада.

Мікіта ПАПРОЦКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga