Пажарная бяспека. Усе заяўкі – важныя

Важнае Здарэнні і бяспека

Спецыялісты Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ супрацоўнічаюць з буйнымі арганізацыямі Дзятлаўшчыны, удзельнічаюць у маштабных работах за межамі раёна.

Аднак і заяўкі ад насельніцтва ніколі не пакідаюць без увагі.

Гэтым разам работнікі арганізацыі завіталі ў шматкватэрны дом па вуліцы Навагрудскай, каб выканаць замову на ўстаноўку датчыка чаднага газу, які гаспадары набылі ў арганізацыі. Работу зрабілі хутка і дакладна, разам з тым нагадалі аб правілах пажарнай бяспекі і карыстання газам у побыце.

Калі вы таксама атрымалі прадпісанне ад газавай службы або самі вырашылі павысіць узровень сваёй бяспекі і ўстанавіць датчык чаднага газу, можна набыць яго, а таксама аўтаномны пажарны апавяшчальнік і элементы сілкавання да яго можна ў Дзятлаўскім вытворчым участку Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ. Спецыялісты арганізацыі  дапамогуць з устаноўкай прылады.

Наталля АВЯРЧУК