Паважаныя медыцынскія работнікі!

Свежыя навіны Улада

Віншую вас з прафесійным святам!

У гэты дзень мы выказваем словы падзякі дактарам, медыцынскім сёстрам, фельчарам, лабарантам, фармацэўтам і многім іншым спецыялістам – усім тым, хто прысвячае сваё жыццё людзям, свайму няпростаму прызванню.

Прафесія медыцынскага работніка не ведае святаў і выхадных, яна патрабуе вялікага цярпення, сіл, ведаў і ўменняў. Вы ахоўваеце самае каштоўнае, што ёсць у людзей, – здароўе. Вы прыходзіце на дапамогу ў самыя складаныя моманты жыцця, праяўляючы спагаду і высакароднасць, адказнасць і высокі прафесіяналізм, чуласць і дабрыню. Дзякуй за вашу работу і адданасць прафесіі!

Асаблівая падзяка ветэранам медыцынскай службы, якія заклалі трывалы падмурак для будучых пакаленняў, а таксама тым, хто ў сваё прафесійнае свята будзе знаходзіцца на рабочым месцы – дзяжурыць у бальніцах, у брыгадах хуткай дапамогі.

Паважаныя медыцынскія работнікі, жадаю вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту!

Андрэй ЖАМОЙДА,
член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў