Паважаныя калегі!

Грамадства Свежыя навіны

Ад усёй душы віншую вас з нашым прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!

Здароўе людзей ва ўсе часы было самым вялікім капіталам, асновай жыцця. Невыпадкова адно з галоўных пажаданняў, якія людзі адрасуюць адзін аднаму, – гэта пажаданне быць заровым, а ўвасабленне яго ў жыццё ляжыць на плячах медыцынскіх работнікаў, чые самаадданасць, прыродная інтуіцыя і клопат робяць цуды.

У гэты дзень і заўжды няхай шчасцем, дабрабытам, вернымі сябрамі поўніцца ваш дом, а служэнне свайму прафесійнаму абавязку стане залогам вашай далейшай плённай дзейнасці на карысць умацавання здароўя насельніцтва. Хачу выказаць шчырую ўдзячнасць за вашу работу, дабрыню і гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Жадаю вам міру, любові, увагі блізкіх, поспехаў у працы і простага чалавечага шчасця.

Віктар ЯЦКЕВІЧ,
галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga