Інвазіўныя віды раслін не толькі нясуць пагрозу для здароўя людзей, але і шкодзяць прыродным экасістэмам.
Аб гэтым паведаміў галоўны спецыяліст Дзятлаўскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Лявончык у час сустрэчы з педагогамі і навучэнцамі дзіцячага аддзялення “Баравічок” філіяла санаторый “Радон”.
– Інвазіўныя расліны зніжаюць прадукцыйнасць сельскагаспадарчых угоддзяў, прыводзяць да знікнення рэдкіх відаў. Самымі небяспечнымі з’яўляюцца баршчэўнік Сасноўскага і сумнік канадскі. Барацьба з імі прызнана адной з найбольш важных задач у галіне захавання біяразнастайнасці, – падкрэсліў ён.
Супрацоўнікі інспекцыі праводзяць інфармацыйную і прафілактычную работу па пытанні распаўсюджвання інвазіўных відаў раслін, ажыццяўляецца кантроль за выкананнем мерапрыемстваў па рэгуляванні іх колькасці. Па законе “Аб раслінным свеце” землекарыстальнікі абавязаны рэгуляваць распаўсюджванне інвазіўных відаў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga