Нам даверана памяць. Вымпел прыняла сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава

Галоўнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

З нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ганаровую эстафету памяці па ўстановах Дзятлаўшчыны прадаўжае вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Сёлета гэтага ганаровага знака ў ліку яшчэ васьмі населеных пунктаў краіны па ўказе Прэзідэнта ўдастоены наш горад.

13 чэрвеня знамённая група гімназіі № 1 горада Дзятлава ўрачыста перадала вымпел навучэнцам і педкалектыву сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.

Дырэктар установы Марына Нячай, яе намеснік па выхаваўчай рабоце Соф’я Бомбер, педагогі, навучэнцы сустрэлі ганаровы знак на ўрачыстай лінейцы.

– У рамках 80-годдзя вызвалення Беларусі ў нашай установе распрацаваны два школьныя праекты, новымі экспазіцыямі папоўніўся музей, – адзначыла Марына Нячай. – Вельмі пачэсна, што вымпел, які ў горадзе Мінску быў уручаны старшыні райвыканкама Андрэю Садоўскаму, прыйшоў і да нас. Мы з гонарам яго прынялі, будзем даносіць да навучэнцаў, наведвальнікаў аздараўленчых летнікаў гістарычныя факты пра тыя цяжкасці і выпрабаванні, якя перанёс беларускі народ, нашы землякі ў гады ваеннага ліхалецця. Нездарма знакам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” адзначаны горад Дзятлава. На працягу некалькіх дзён, пакуль вымпел будзе ў нашай школе, будзем праводзіць розныя мерапрыемствы. Спадзяюся, што такая добрая традыцыя, калі ганаровы знак падарожнічае па ўстановах адукацыі раёна, дасць свой станоўчы вынік.

Быў рэалізаваны і раённы праект з удзелам школ Дзятлаўшчыны, да якога далучыліся супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята, якія мелі непасрэднае дачыненне да правядзення даследчых работ, настаўнікаў гісторыі, якія рыхтавалі дзяцей. Спадзяюся, усё гэта дасць пазітыўны плён.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: