Мы кнігай адкрываем свет

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Вельмі рана ў свет дзіцяці ўваходзіць прырода роднага краю.

Спазнаць ва ўсёй разнастайнасці і выхаваць любоў і беражлівыя адносіны да яе дзецям дапамагае мастацкая літаратура.

Дзятлаўская раённая бібліятэка рэкамендуе падборку твораў для чытання:

М. Сладкоў “Бюро лясных паслуг”, дзе сабраны апавяданні і казкі пра жывёл, птушак і насякомых;

зборнік “Апавяданні пра прыроду”, у які ўвайшлі творы

М. Прышвіна, В. Біянкі, М. Сладкова;

Э. Шым “Апавяданні пра родную прыроду” з пытаннямі і каментарыямі біёлага, якія дапамогуць па-новаму глянуць на свет прыроды;

зборнік І. Сакалова-Мікітава “Лясныя апавяданні” пазнаёміць чытача з рознымі звярамі і птушкамі;

* зборнік апавяданняў аб прыродзе “Аранжавае рыльца” аўтараў В. Біянкі, І. Тургенева, М. Горкага, С. Сахарнова;

“Апавяданні пра жывёл” М. Прышвіна, Б. Жыткова;

па самых першых казках В. Біянкі “Хто чым спявае?” з класічнага цыкла “Лясныя былі і небыліцы” мы пачынаем пазнаваць чароўны свет родных лясоў, вучымся любіць і разумець братоў нашых меншых;

зборнік казак М. Сладкова “Лясныя казкі” – сапраўдная энцыклапедыя жывой прыроды, тут вы знойдзеце пазнавальныя развароты з дадатковай інфармацыяй пра жывёл і зможаце паслухаць спевы птушак, калі наведзяце камеру тэлефона на QR-коды на старонках кнігі.

Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga