“Вандруй. Адчуй. Натхняйся”
У рамках гэтай рэспубліканскай акцыі выхаванцы аздараўленчага летніка “Летняя акварэлька” Вензавецкай сярэдняй школы наведалі гісторыка-краязнаўчы музей “Кола часу”. Для іх была арганізавана інтэрактыўная экскурсія “Рэчы расказваюць пра сябе”, у час якой дзеці пазнаёміліся з культурай, традыцыямі і побытам беларускага народа.
Бяспечнае лета
Навучэнцы 5-х класаў гімназіі № 1 горада Дзятлава пабывалі ў Рэспубліканскім адукацыйным цэнтры бяспекі МНС. Дзеці пазнаёміліся, як правільна дзейнічаць пры розных надзвычайных сітуацыях, адпрацавалі навыкі выкліку экстранных службаў. Кожны адчуў на сабе “землятрус”, “перакульванне аўтамабіля”, прайшоў лабірынт з задымленнем і наведаў сапраўднае бамбасховішча.
Гэта лета сонейкам сагрэта…
Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава наведалі музычную пляцоўку, дзе ўсе разам адгадвалі песні і мультфільмы па смайліках, прынялі ўдзел у спартыўных гульнях, эстафеце “Летні перапалох”.
З “Эколагам” не засумуеш
Самымі яркімі мерапрыемствамі мінулага тыдня ў летніку “Эколаг” Гезгалаўскай сярэдняй школы стала экскурсія ў горад Дзятлава з удзелам у экалагічным квэсце, а таксама святочная дыскатэка.Акрамя таго, юныя эколагі адправіліся ў займальнае падарожжа па “сакрэт зялёнага ліста”, каб спазнаць працэсы, якія адбываюцца ў жывой прыродзе.
Канікулы ў рытме экскурсій
Выхаванцы аздараўленчага летніка з дзённым знаходжаннем “Падарожжа” Хвінявіцкай сярэдняй школы пабывалі на экскурсіі ў горадзе Баранавічы. Яны наведалі краязнаўчы музей, прынялі ўдзел у занятку “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, даведаліся пра бытсалдат, змаглі самастойна сабраць рэчмяшок. Пазнаёміліся яны і згісторыя Баранавічаў. Незабыўныя ўражанні засталіся ў дзяцей пасля наведваннябатутнага цэнтра “Вышыня”і невялікай прагулкі па горадзе.
Па памяць – у музей
Выхаванцы летніка “Эрудыт+” гімназіі №1 горада Дзятлава адправіліся ў гісторыка-краязнаўчы музей “Памяць” Дварэцкай сярэдняй школы. Яны даведаліся пра подзвіг землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пачулі рэальныя гісторыі з жыцця і барацьбы беларускага народа. Наведваючы музейны пакой “Беларускі скарб”, выхаванцы апынуліся ў вясковым доме, дзе сабраны прадметы побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў, убачылісапраўдны калаўрот, ткацкі станок, вырабы з лёну.
Каб лета запомнілася
Цікава і займальна праходзіць аздараўленчая змена ў летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы. Прыхільнікі спорту мелі магчымасць паказаць свае веды ў віктарыне “Што я ведаю пра спорт”, а ў квэст-гульні – спрыт і камандны дух, праявіць інтэлектуальныя здольнасці– у інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Крок да поспеху”.
Пазнавальнай для выхаванцаў стала прафарыентацыйная экскурсія ў Дзятлаўскі РАУС, а таксама ў музей сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.
Падрыхтавала да друку Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga