Дзе працуюць нашы дзеці?

Важнае Грамадства

Канікулы – гэта не толькі час адпачынку, але і магчымасць зарабіць уласныя грошы на новы мабільны тэлефон ці падарунак маме.

Дзе працуюць навучэнцы Дзятлаўшчыны і чым карысны першы працоўны вопыт, расказала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Губар:

– У сёлетнім чэрвені ў нашым раёне свой першы працоўны вопыт атрымалі 74 падлеткі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў.

У вольны ад вучобы час навучэнцы былі працаўладкаваны і на спецыяльна створаныя дадатковыя працоўныя месцы для падлеткаў на базе дзесяці школ раёна.

Часовая працоўная занятасць школьнікаў арганізавана ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Яна фінансуецца за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Падлеткі былі заняты на добраўпарадкаванні і азеляненні прышкольных тэрыторый, абнаўлялі бібліятэчныя фонды. Перавага такой занятасці ў тым, што школьнікам не трэба адаптавацца да новых умоваў і людзей, бо свае першыя працоўныя навыкі яны атрымліваюць у звыклым асяроддзі.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены арганізатарамі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: