Дэлегат УНС Таццяна Нікіпорчык выступіла перад ратаўнікамі

Важнае Грамадства

Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад Дзятлаўскага раёна прадаўжаюць выступленні ў працоўных калектывах.

14 чэрвеня з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэлася дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дэлегат УНС Таццяна Нікіпорчык.

– Дэлегатам форуму я была двойчы, – расказала Таццяна Сямёнаўна. – Аднак сёлета сход праходзіў ужо ў канстытуцыйным статусе. У першы дзень перад намі выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Ён расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці нашай дзяржавы за 30 гадоў суверэнітэту. Безумоўна, галоўнай тэмай сталі падзеі, якія адбываюцца вакол нашых граніц.

Што тычыцца развіцця краіны, было адзначана, што наш народ многага дасягнуў. На цэлы мільён гектараў у Беларусі больш стала лясоў. Шмат увагі надаецца маладым сем’ям. Вось прыклад, які будзе цікавы менавіта для вас: больш за мільён сем’яў “людзей у пагонах” – супрацоўнікаў МНС, МУС, ваенных, іншых сілавых структур забяспечаны жыллём.

З 2012 года, калі запусцілі першы спадарожнік, Беларусь пачала пакараць космас, цяпер спадарожнікаў на арбіце ўжо тры, сёлета першая касманаўтка Беларусі Марына Васілеўская ажыццявіла свой палёт.

Значна павысіўся за гэтыя тры дзесяцігоддзі ўзровень дабрабыту – цяпер наша дзяржава ўваходзіць у састаў краін з высокім узроўнем развіцця. Паляпшаецца якасць медыцынскага абслугоўвання, адукацыі, будуюцца спартыўныя аб’екты і пляцоўкі, у тым ліку ў крокавай даступнасці.

Наш Прэзідэнт звяртаўся да ўсіх нас, каб мы годна выхоўвалі сваіх дзяцей і ўнукаў. Сёння вялікія сродкі ўкладваюцца ў сістэму адукацыі, і наша моладзь мае перспектывы далейшага росту і развіцця, яна можа і павінна прадаўжаць працаваць дзеля дабрабыту сваёй Айчыны. У іншых дзяржавах, каб жыць дастойна, працаваць трэба шмат, аднак толькі ў роднай краіне для нашых грамадзян ёсць сапраўдная сацыяльная абароненасць і гарантыі. Перад намі стаіць важная задача – захаваць мір, каб і надалей дастойна жыць у роднай Беларусі.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: