Вырашыўся лёс залатых узнагарод чэмпіянату Гродзенскай вобласці па валейболе сярод жаночых каманд.
У фінальнай гульні, якая прайшла ў абласным цэнтры сустракаліся каманды Дзятлаўскага раёна і АСДЮШАР імя А. Сапегі-08 горада Гродна. Саперніцы ўпэўнена пачалі першую партыю, але нашай камандзе ўдалося пераламіць ход гульні і выйграць з лікам 26:24. Наступная партыя праходзіла напружана, з папераменнай перавагай кожнай каманды і завяршылася на карысць дзятлаўчанак – 25:21. У трэцяй лідзіравала каманда з Гродна, але пры ліку 24:20 нашы дзяўчаты змаглі рэабілітавацца. Выдатная падача, добры блок і надзейная абарона дазволілі дагнаць саперніц і выйграць партыю з лікам 26:24. Ва ўпартай барацьбе перамогу ў трох партыях атрымалі дзятлаўчанкі.
Жаночая зборная Дзятлаўскага раёна стала пераможцай абласнога чэмпіянату па валейболе.
Варта адзначыць, што да трыумфу нашу каманду прывёў трэнер-прадстаўнік Васіль Русін.
Вольга ВАСІЛЕНКА,
дырэктар раённага фізкультурна-спартыўнага клуба
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga