Адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання з’яўляецца ваенна-патрыятычнае выхаванне.
У год святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тут запланаваны мерапрыемствы, якія фарміруюць грамадзянска-патрыятычную свядомасць падрастаючага пакалення.
У рамках Тыдня ваенна-патрыятычнай кнігі ў бібліятэцы пройдзе літаратурны марафон “Памятаем вайну, памятаем герояў”, флэш-акцыя “Дзякуй за жыццё”, вечар-рэквіем “Беларусь мужная і гераічная”, бібліятэчная кіназала “Ваенная кніга на экране”. Кожнае мерапрыемства суправаджае кніжна-ілюстрацыйная выстава. Адбудзеццаі парад ваенных кніг “На вайне і пра вайну”. Апошнім часам настойліва заяўляе пра сябе новая форма рэкламы чытання – буктрэйлер, ёнгэтым разам будзе прадстаўлены па кнізе Юрыя Бондарава “Гарачы снег”.
Чакаем вас у нашай бібліятэцы!
Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ