Светлае і сумнае свята

Грамадства Свежыя навіны

9 Мая – адна з самых значных дат у календары беларусаў.

Дзятлаўчане, удзельнікі святочных мерапрыемстваў, падзяліліся, што для іх значыць Дзень Перамогі.

Алена Шайбак, галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ:

– 9 Мая – святая дата для ўсіх беларусаў, гэта памяць і павага. Наш народ заплаціў за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне вельмі дарагой цаной. Таму яна мае значэнне не толькі для адной краіны, але і для ўсёй сусветнай супольнасці. Перамога – гэта вясна, сонца, кветкі, радасныя ўсмешкі людзей, многія з якіх, на шчасце, толькі па аповедах, кнігах і фільмах ведаюць, што такое вайна. 9 Мая –гэта гонар: за чалавека, за краіну, якая не стала на калені. Нездарма гэтае свята называюць светлым, нягледзячы на слёзы, без якіх яно не абыходзіцца.

Наталля Цітова, начальнік Дзятлаўскага раённага вузла паштовай сувязі:

– У першую чаргу, для нас 9 Мая – дзень памяці аб людзях, якія аддалі жыццё, каб мы жылі пад мірным небам. Нашаму пакаленню пашчасціла бачыць людзей, якія ваявалі на той вайне. Таму для мяне Дзень Перамогі асацыіруецца з ветэранамі, на грудзях у іх ордэны і медалі – узнагароды, за якімі стаяць неймаверныя ахвяры, стойкасць і праца. Гэты дзень для мяне адначасова і сумны, і светлы. Нам выпала захоўваць і перадаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і Вялікай Перамозе. Наша сям’я заўжды аддае даніну пашаны гераізму продкаў удзелам у мітынгах і памятных мерапрыемствах разам з землякамі. На святочны канцэрт таксама з задавальненнем прыйшлі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ



Теги: