Станьце ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”

Свежыя навіны Спорт і турызм

Акцыя “Вандруй. Адчуй. Нахняйся” праводзіцца ў нашай рэспубліцы не першы год і ўжо палюбілася дзятлаўчанам.

Летась, напрыклад, падарожнічалі па горадзе, наведвалі школьныя музеі, дзе праводзіліся інтэрактыўныя праграмы, санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”, дзятлаўскія храмы, гісторыка-краязнаўчы музей. Было праведзена 28 мерапрыемстваў, з іх 23 экскурсіі, 3 майстар-класы, 2 квэст-гульні, у акцыі прынялі ўдзел 329 чалавек. Адна з важных умоў акцыі – усе мерапрыемствы праводзяцца бясплатна.

Сёлета яна пройдзе з 3 па 9 чэрвеня і будзе праводзіцца, як і прынята на Дзятлаўшчыне, шырока і рознабакова. Што ж прапануюць дзятлаўчанам Дзятлаўскі турінфацэнтр, школы, санаторыі, аграсядзібы, а таксама лясгас і Цэнтр дадатковай адукацыі?  Мерапрыемстваў, экскурсій і праграм нямала, кожны дзень у турыста будзе выбар, куды пайсці ці паехаць.

3 чэрвеня: музей “Дзеці ліхалецця” (Новаяльнянская сярэдняя школа) і музей Казлоўшчынскай сярэдняй школы (пачатак у 10.00).

4 чэрвеня: музеі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава (пачатак у 10.00 і 11.00), Вензавецкай, Гезгалаўскай, Казлоўшчынскай сярэдніх школ (пачатак у 10.00), музей гімназіі № 1 горада Дзятлава (пачатак у 13.00), ТІЦ (пачатак у 14.00).

5 чэрвеня: музеі Круцілавіцкай і Казлоўшчынскай сярэдніх школ (пачатак у 10.00), Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, аграсядзіба “Каля дуба”, музей Раклевіцкай базавай школы, ТІЦ (пачатак у 11.00), санаторый “Радон” (пачатак у 12.00).

6 чэрвеня: Цэнтр дадатковай адукацыі (пачатак у 11.00), санаторый “Альфа Радон” (пачатак у 12.00), Дзятлаўскі лясгас (пачатак у 14.00).

7 чэрвеня: музеі Хвінявіцкай сярэдняй школы (пачатак у 10.00), Дварэцкай сярэдняй школы (пачатак у 11.00 і 12.30), сярэдняй школы № 1 (пачатак у 11.00), санаторый “Альфа Радон” (пачатак у 12.00), Жукоўшчынскай базавай школы (пачатак у 14.00).

8 чэрвеня: аграсядзіба “Раднік” (пачатак у 11.00), санаторый “Альфа Радон” (пачатак у 12.00).

Плануйце свой адпачынак! Пазнавайце малую радзіму! Падарожнічайце разам з намі! Натхняйцеся!

Мы заўсёды на сувязі: 8-01563-3-25-58.

Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра