У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ прайшло выніковае мерапрыемства навучальнага года, на якое была запрошана Марына Нячай, дырэктар сярэдняй школы № 1, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.
У ходзе гутаркі з васьмікласнікамі Марына Міхайлаўна расказала, што змянілася ў яе жыцці з выбарам дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу, да чаго абавязвае новы статус, у вырашэнні якіх пытанняў яна прымала непасрэдны ўдзел, ці задаволена вынікамі сваёй працы, што аказала на яе асаблівае ўражанне, якое яе жыццёвае крэда. Дэлегат дала пажаданне маладым грамадзянам словамі: “Час выбраў вас!”, якія былі напоўнены шчырасцю, душэўнай цеплынёй, любоўю да дзяцей, да Прэзідэнта, гонарам за родную краіну. Адметна, што на працягуўсягомерапрыемстваМарынаМіхайлаўнаразмаўляла на беларускаймове, таму і навучэнцы школызадавалі ёйпытанні на роднаймове.
Святлана УРБАН,
класныкіраўнік 8 “В” класасярэдняй школы № 3 г. Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga