Да Дня друку ў Лідзе адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання работнікаў друкаваных і электронных СМІ рэгіёна, да якой далучыліся і ратаўнікі.
Падзякай за значны ўклад у фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод насельніцтва рэгіёна, аператыўнае асвятленне дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях у сродках масавай інфармацыі быў адзначаны калектыў Дзятлаўскай раённай газеты “Перамога”.
Таксама падзяка Беларускай натарыяльнай палаты за актыўны ўдзел у асвятленні дзейнасці натарыяту Рэспублікі Беларусь, прапаганду яго ідэй і публічна-прававых прынцыпаў, праяўленыя пры гэтым ініцыятыву, творчы падыход і высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём друку была аб’яўлена галоўнаму рэдактару газеты “Перамога” Ірыне Камаровай. Высокую ўзнагароду ёй уручыла натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Жанна Сёмуха.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga