Тэма: З 1 ліпеня 2024 года мяняецца парадак атрымання дапамогаў на дзяцей і пенсій. Каго закрануць змяненні?
Слова спецыяліста
Ірына Баравік, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела пенсій і дапамогаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:
– У сувязі са змяненнямі ў заканадаўстве з 1 ліпеня пенсіянерам горада Дзятлава, якія не дасягнулі ўзросту 70 гадоў і не з’яўляюцца інвалідамі I або II груп, выплата пенсій будзе ажыццяўляцца праз банкі. Гэта ж тычыцца і сем’яў, зарэгістраваных у райцэнтры, якія гадуюць дзяцей і атрымліваюць дапамогі. Выключэнне складаюць атрымальнікі дзіцячых дапамогаў, якія самі маюць інваліднасць І або ІІ груп, і бацькі, якія выхоўваюць дзіця-інваліда І або ІІ груп да 18 гадоў. Ім даецца права выбару: атрымліваць дапамогу праз банк ці праз пошту.
Што рабіць?
Да 10 чэрвеня трэба выбраць банк, прыйсці туды асабіста з пашпартам і адкрыць там базавы рахунак, а таксама запоўніць заяву аб пералічэнні пенсіі або дапамогі. Яе ва ўпраўленне несці не трэба: перададуць работнікі банка.
Калі атрымальнік выплаты баіцца карыстацца карткай, то ён можа выбраць спосаб абслугоўвання праз банкаўскую касу, дзе кожны месяц будзе атрымліваць свае грошы.
Даведка
Новаўвядзенне не закране грамадзян з сельскай мясцовасці. Яно актуальнае для жыхароў горада Мінска, абласных і раённых цэнтраў, а ў нашым раёне – толькі для горада Дзятлава.
Лічбы
На Дзятлаўшчыне ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне праз пошту ў фармаце афіцыйнага пісьма праінфармавана 187 жыхароў райцэнтра (менавіта столькі пенсіянераў і атрымальнікаў дзіцячых дапамогаў павінны звярнуцца ў банкі).
112 грамадзян ужо адкрылі базавыя рахункі і напісалі заявы. Астатнім неабходна гэта зрабіць да 10 чэрвеня 2024 года.
Дзе адкрыць рахунак?
ОАО “Сберегательный банк “Беларусбанк”,
ОАО “Приорбанк” ,
ОАО “Белагропромбанк”,
ОАО “Сбер Банк”,
ОАО “Белгазпромбанк”,
ОАО “Белорусский банк развития и реконструкции “Белинвестбанк”,
ОАО “Банк “Дабрабыт”,
ОАО “Белвнешэкономбанк”.
Важна
З 1 ліпеня 2024 года пенсія можа быць выплачана толькі праз банк!
Усе пенсіі і дзіцячыя дапамогі дзятлаўчанам у маі-чэрвені будуць выплачаны ранейшым спосабам. Выплаты праз банк пачнуцца толькі з ліпеня. Дата выплаты 5 чысло кожнага месяца.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga