Незабыўныя старонкі ваенных гадоў

Культура і адпачынак Свежыя навіны

7 мая ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў рамках патрыятычнага праекта “Нам жить и помнить” прайшоў Дзень інфармацыі “Незабыўныя старонкі ваенных гадоў”, які быў прысвечаны Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзельнікамі ягосталі вучні 8 класа гімназіі №1 г. Дзятлава.У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю хлапчукоў і дзяўчынак у тыя ваенныя гады. Вялікую цікавасць выклікаў у дзяцей відэафільм “Дзеці – героі Вялікай Айчыннай вайны”, дзякуючы якому ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся пра імёны юных герояў: Зіны Партновай, Валі Коцік і іншых дзяцей, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза. Бібліятэкар пазнаёміла з фотавыставай “Победной дате 80 – лет”  пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія вызвалялі нашу дзятлаўскую зямлю. Актыўна адказвалі гімназісты на пытанні анлайн віктарыны “Ты выстоял, мой край родной”.У рамках Дня інфармацыі прайшла акцыя-рэквіем “Журавли нашей памяти”. Менавіта гэты вобраз стаў блізкім мільёнам людзей. Каб аддаць даніну памяці героям вайны, кожны ўдзельнік напісаў на белых жураўлях  свае словы падзякі за мірнае неба.

Святлана МАГЕРА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ



Теги: