Нарадзіўся ў 1893 годзе ў вёсцы Рускае-Парэчнае Суджанскага раёна Курскай вобласці.
Вайна засталаМікалая Іванавіча ў Беластоку, дзеён узначальваў абласны ваенны камісарыят. Калі да горада падышлі фашысты, камісар разам з таварышамі па службе пачаў адступаць на ўсход. Далучыліся да адной з часцей Чырвонай арміі. Адбіваючыся ад ворага, дайшлі да Казлоўшчыны. Каля пасёлка трапілі ў акружэнне. У баі Мікалай Валькоў узяў камандаванне групай на сябе. Чырвонаармейцы адбілі некалькі атак, знішчыўшы дзясяткі гітлераўцаў. Бой працягваўся некалькі гадзін. Апошнім загінуў камісар Валькоў. Загінулых герояў пахавалі мясцовыя жыхары. Пасля вайны астанкібайцоў з воінскімі ўшанаваннямі былі перанесены ў брацкую магілу пасёлка. Пры перапахаванні была знойдзена гербавая пячатка Беластоцкага ваеннага камісарыята, абрывак пасведчання на права нашэння імянной зброі Мікалая Валькова – усё гэта знаходзіцца ў музеі гісторыі войскаў Беларускай ваеннай акругі.
Яго іменем названа вуліца ў гарпасёлку Казлоўшчына.
Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ
#УЛИЦЫ_ГЕРОЕВ_ГРОДНЕНЩИНЫ