ФСК “Дзятлава” – з першай перамогай у чэмпіянаце вобласці

Свежыя навіны Спорт і турызм

У Дзень Перамогі, 9 мая, на стадыёне “Колас” у Дзятлаве прайшоў матч 2-га тура чэмпіяната Гродзенскай вобласці па футболе. Гаспадары поля ФСК “Дзятлава” сустрэліся з камандай ФК “Іўе”.

Дзятлаўчане прыйшлі  падтрымаць падапечных Уладзіміра Ганчара і атрымаць асалоду ад гульні. У першым тайме ўдача была не на баку дзятлаўчан, ён скончыўся з лікам 1 : 2 на карысць каманды Іўя. Аднак гаспадары поля здолелі сабрацца і ў другім тайме паказалі зладжаную гульню, пераламілі ход матча і атрымалі бліскучую перамогу з лікам 4 : 2.

Лепшым бамбардзірам гульні стаў Арцём Гузік, які забіў тры галы, адзін мяч на рахунку Дзяніса Трафімчыка.

Наступную гульню чэмпіяната Гродзенскай вобласці па футболе дзятлаўчане правядуць дома супраць ФК “Воранава”. Да сустрэчы на стадыёне!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga