На плошчы 17 Верасня прайшоў святочны канцэрт “Песень слаўных дастойны героі!”, прымеркаваны да 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Да яго далучыліся ўдзельнікі патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае!”, прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, гараджане, госці райцэнтра.
Пранікнёныя вершы і музычныя кампазіцыі для гасцей свята падрыхтавалі прафесійныя і самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны, а таксама школьнікі раёна.
У час святкавання Дня Перамогі дзятлаўчане і госці горада маглі пачаставацца салдацкай кашай, далучыцца да палявога кінасеанса, сфатаграфавацца каля тэматычнай фотазоны і паразгадваць крыжаванкі ад гісторыка-краязнаўчага музея.
Дарослых чакалі гандлёвыя рады майстроў раёна, дзяцей – пачастункі, цацкі, надзіманыя горкі і іншыя забавы.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ