Чаму нельга піць сырое малако

Грамадства Свежыя навіны

Вельмі небяспечным інфекцыйна-алергічным захворваннем з’яўляецца бруцэлёз. Асноўная крыніца інфекцыі для чалавека – дробная, буйная рагатая жывёла, свінні, коні, сабакі і каты, хварэюць таксама дзікія жывёлы (дзікі, ласі, казулі і інш.).

Бактэрыі роду бруцэламогуць пранікаць у арганізм праз слізістыя абалонкі і мікратраўмы скуры. У інфіцыраваных замарожаных мясных, малочных прадуктах мікробы застаюцца жыццяздольнымі на працягу ўсяго тэрміну захоўвання. У сырым малацэ, якоезнаходзіцца ў халадзільніку, узбуджальнік захоўваецца да дзесяці дзён, у дамашнім сметанковым масле – больш за чатыры тыдні, дамашнім сыры – да трох тыдняў, смятане – 15 дзён, ва ўнутраных органах, касцях, мышцах і лімфатычных вузлах інфіцыраваных туш – больш за адзін месяц, у воўне авечак – да чатырох месяцаў, у глебе – да 100 дзён, у вадзе – да 114 дзён.

Найбольш цяжка праяўляецца хвароба ў чалавека, які заразіўся ад дробнай рагатай жывёлы (козы, авечкі). Інкубацыйны перыяд захворвання складае 1-2 тыдні, а часам зацягваецца да двух месяцаў. Пачынаецца хвароба з павышэння тэмпературы да 39-40 градусаў на працягу 7-10 дзён і больш, у асобных выпадках пры адсутнасці лячэння тэмпература трымаецца да 2-3 месяцаў. Ліхаманка суправаджаецца дрыжыкамі, павышанай патлівасцю і агульнымі сімптомамі інтаксікацыі з наступным паражэннем апорна-рухальнага апарата(суставаў), сардэчна-сасудзістай, нервовай і іншых сістэм арганізма.

Для папярэджання заражэння бруцэлёзам неабходна:

— асобам, якія трымаюць жывёлу ў прыватных падворках, куплю, продаж, здачу на забой, выган, размяшчэнне на пашы і іншыя перамяшчэнні жывёлы праводзіць толькі з ведама і дазволу ветэрынарнай службы;

— каранцініраваць на працягу 30 дзён зноў набытых жывёл для правядзення ветэрынарных даследаванняў і апрацовак;

— інфармаваць у ветэрынарную службу аб усіх выпадках захворвання жывёл з падазрэннем на бруцэлёз (аборты, нараджэнне мёртвага плоду і нежыццяздольнага маладняку);

— строга выконваць рэкамендацыі ветэрынарнай службы па ўтрыманні жывёлы;

— насельніцтву купляць прадукты ваўстаноўленых месцах (магазінах, рынках), не ўжываць малакобез тэрмаапрацоўкі, набытае ў прыватных асобмяса гатаваць невялікімі кавалкамі не менш за гадзіну;

— перад ужываннем мяса дзічыны ў ежу абавязкова праводзіць даследаванні на бруцэлёз.

Баляслаў КУЛЕШ,
галоўны ветэрынарны інспектар Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga