Артысты дашкольнага тэатра
Выхаванцы дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава арганізавалі свой тэатр. Выбралі артыстаў, падабралі лялькі для спектакля, размеркавалі і развучылі ролі – і спектакль гатовы! Ды не адзін! Дзеці са старэйшых груп паказалі малышам тэатр на шпажках па беларускай народнай казцы “Пых”. Выхаванцы сада таксама інсцэніравалі казку “Блытаніна”, падрыхтавалі міні-спектакль на лыжках “Курачка Раба”, пабывалі ў музычным тэатры, дзе паўдзельнічалі ў мюзікле “Вясёлыя рытмы”.
Навялі “масты дружбы”
А яшчэ педагогі гэтай установы адукацыі выйшлі на сувязь з калегамі з дзіцячага сада № 5 Васілевостраўскага раёна горада Санкт-Пецярбурга і прапанавалі навесці “масты дружбы” паміж выхаванцамі, дамовіліся запісаць адзін аднаму відэапаштоўкі з віншаваннямі, музычнымі нумарамі і пажаданнямі. Дашкольнікі вывучылі вершы і песні, падрыхтавалі касцюмы і ў падарунак сваім новым расійскім сябрам размалёўкі з беларускімі арнаментамі на ручніках і традыцыйным адзенні.
Дзеці з Санкт-Пецярбурга перадалі “прывітанне патрыётам Беларусі ад патрыётаў Расіі” і праспявалі песню пра сваю краіну.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga