На пытанне адказвае ўчастковы інспектар міліцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Плаўскі:
– Пенсіянеры з’яўляюцца самай неабароненай перад махлярамі групай насельніцтва з-за іх даверлівасці і адкрытасці, адзіноты, слабой інфармаванасці, няведання заканадаўства і няўмення карыстацца сучаснымі тэхналогіямі.
Варта растлумачыць ім асноўныя правілы асабістай бяспекі. Неабходна заўсёды правяраць атрыманую інфармацыю; ні пры якіх абставінах не паведамляць персанальныя даныя (коды, рэквізіты банкаўскіх картак, нумар пашпарта, лагіны і паролі); не перадаваць староннім асобам сваю банкаўскую картку, мабільны тэлефон, дакументы (пашпарт, ветэранскае, пенсійнае пасведчанне); старацца не пералічваць грошы дыстанцыйна, адносіцца да прывабных прапаноў і скідак.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga