У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы навучэнцы 3-4 класаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава сустрэліся з беларускім дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыем.
Сустрэча выдалася вясёлай і ўрачыстай. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем слухалі апавяданні пісьменніка, смяяліся, спрабавалі ўявіць сябе ў ролі герояў кніг.
Валерый Тамазавіч піша неверагодныя гісторыі і дэтэктывы ў простай і даступнай для дзіцячага ўзросту форме. Дзякуючы прачытаным аўтарам апавяданням, дзеці даведаліся пра карысныя парады па бяспецы і як быць здаровымі і моцнымі.
Юныя слухачы актыўна задавалі пытанні пісьменніку пра яго творчасць і жыццё.
Напрыканцы зацікаўленыя хлопчыкі і дзяўчынкі набылі для сябе кнігі Валерыя Квілорыі, прыемным “бонусам” да іх стаў аўтограф аўтара.
Такія ж сустрэчы з пісьменнікам адбудуцца ў Гезгалаўскай сельскай, Новаяльняскай і Казлоўшчынскай гарпасялковых бібліятэках.
Святлана МАГЕРА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga