Быць гатовымі да вырашэння надзвычайных сітуацый павінны не толькі прафесійныя ратаўнікі, але і ўдзельнікі добраахвотных пажарных фарміраванняў.
Так, на базе Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ прайшла планавая трэніроўка пажарнай каманды добраахвотнага пажарнага таварыства.
Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык правёў інструктаж, праверыў экіпіроўку і камплектнасць спецыяльных сродкаў, паставіў задачы, якія належала вырашыць у ходзе трэніровачных заняткаў.
У час мерапрыемства ўдзельнікі каманды адпрацавалі навыкі па баявым разгортванні ад пажарнай машыны і тушэнні протвеня з прымяненнем пярвічных сродкаў пажаратушэння.
– З пастаўленай задачай каманда справілася, у нарматыўны час уклалася, – падвёў вынік Сяргей Казушчык.
– Трэніроўкі добраахвотнага пажарнага фарміравання праводзім рэгулярна, каб “асвяжыць” веды і навыкі, – расказаў начальнік Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ Міхаіл Буйко. – На маю думку, без практычнай адпрацоўкі не абысціся: калі чалавек упэўнена ведае, што і як рабіць у штатным рэжыме, ён не разгубіцца і ў надзвычайнай сітуацыі.
Сваімі ўражаннямі падзяліўся электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі, член добраахвотнага пажарнага таварыства Дзмітрый Яхімовіч:
– Гэта не першая мая трэніроўка, усё прайшло зладжана і дакладна, як і было задумана. Такія мерапрыемствы стымулююць трымаць форму, дакладна разумець сваю ролю ў камандзе. Спадзяюся, што не давядзецца ў жыцці прымяняць атрыманыя навыкі, але ў любым выпадку мы гатовы прыйсці на дапамогу.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga