ГрадусПлюс. Няведанне не вызваляе

Важнае Здарэнні і бяспека

Мая знаёмая – сучасная матуля, якая стараецца забяспечыць сваіх дзяцей усім, што дае нам прагрэс.

Нядаўна парадавала сына-падлетка электравеласіпедам і як вынік – сама ж за гэта атрымала штраф за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Справа ў тым, што “веласіпед” выпадкова аказаўся мапедам, аб чым “забыліся” расказаць прадаўцы пры рэалізацыі тавара. А яшчэ – дадаць, што на такім транспартным сродку, як і на скутары, можна ездзіць з 16-гадовага ўзросту.

Аб тым, як не патрапіць у гісторыю і адрозніць веласіпед ад мапеда, расказаў старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Алег Ляўкевіч:

– Неаднаразова ўзнікаюць спрэчкі і непаразуменні, які транспарт адносіць да сродкаў персанальнай мабільнасці, а які – да транспартнага сродку пэўнай катэгорыі. Для гэтага трэба кіравацца наступнымі крытэрыямі: намінальная максімальная магутнасць электрарухавіка ў рэжыме працяглай нагрузкі больш за 0,25 кВт, максімальная хуткасць руху – больш за 25 км/г; канструкцыя аналагічная мотатранспартнаму сродку (двух- або трохколавы транспартны сродак, наяўнасць руля матацыклетнага тыпу, матацыклетнай пасадкі). Калі адначасова выконваюцца хаця б два пункты – перад вамі транспартны сродак адпаведнай катэгорыі. Калі не – сродак персанальнай мабільнасці, на якім, заўважым, таксама можна перамяшчацца толькі з 14 гадоў. Пры гэтым не дапускаецца кіраванне СПМ у стане ап’янення, язда, не трымаючыся за руль (пры яго наяўнасці), перавозка пасажыраў па-за спецыяльна абсталяваных месцаў для сядзення, прадугледжаных канструкцыяй.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga