Новы турыстычны сезон распачаўся ўжо з канца студзеня – гэта пешаходныя экскурсіі па горадзе “Па слядах герояў”, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі і Дзятлаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Аднак афіцыйнае адкрыццё сезона плануецца на май. Тут і новыя маршруты турыстычных падарожжаў, і праграмы, і сплавы на байдарках.
Перад тым, як везці турыстаў па сцежках і дарожках малой радзімы, трэба праверыць, ці наведзены парадак на аб’ектах, ці ўсюды ў належным стане турыстычная навігацыя. А калі дзе непарадак, то хуценька звязацца з адказнымі за аб’ект і ліквідаваць недахопы.
Дзеля гэтай мэты сектар спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама разам з прадстаўнікамі Дзятлаўскага турінфацэнтра ў красавіку выехалі на маршруты і прайшліся па месцах турыстычных падарожжаў. Былі правераны аб’екты ў Дзятлаве, Наваельні, Дварцы, Рудзе Яварскай, Гуце і Навасёлках: стан турыстычнай навігацыі, інфармацыйных таблічак на маршрутах падарожжаў і водных сплаваў, пад’язныя шляхі да аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і рэлігійнай спадчыны. Таксама праведзена работа па арганізацыі пунктаў пракату веласіпедаў і байдарак. Першы сплаў на байдарках, дарэчы, плануецца на 12 мая.
Безумоўна, некаторыя недахопы выяўлены. І гэта не дзіўна: за плячыма зіма, калі бушавалі шалёныя вятры і завеі. Бывае, і людзі шкодзяць, праяўляючы варварскія схільнасці сваёй натуры. Але да афіцыйнага адкрыцця летняга сезона ўсе недахопы будуць ліквідаваны. Так што, паважаныя землякі і госці нашага раёна, шчыра запрашаем у падарожжа па Дзятлаўшчыне. Тэлефануйце нам: 8-01563-3-25-58. Будзем рады сустрэчы.
Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ