Згодна з рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама № 124 ад 07.03.2024 года “Аб мерапрыемствах па падрыхтоўцы зон масавага адпачынку на водных аб’ектах Дзятлаўскага раёна” замацаваны для добраўпарадкавання і абслугоўвання месцы для купання: азёрыгорада Дзятлава (гарадскі пляж) і ўрочышча “Рыбакі”(пляжсанаторыя “Радон”).
Нагадваем, што купальны сезон пачынаецца з 1 мая.
Купацца ЗАБАРОНЕНА на:
— вадаёмахгарпасёлка Казлоўшчына, аграгарадкоў Таркачы, Вензавец,Белагурна, Войневічы, вёсак Нямковічы, Саннікі, Вянскі, Карыца-2, Студзераўшчына, Брычыцы, Ёцавічы, Парэчча (2 шт.), Лапушна, Малыя Краглі, Горка, Малая Воля, Дзянісава, паблізу аграгарадкоў Раготна, Хвінявічы і вёсак Марозавічы, Шаршні, Раманавічы, Мядзвінавічы, Студзераўшчына, Маськаўцы;
— групе вадаёмаў аграгарадкоў Раклевічы, Жукоўшчына, вёскі Барышына, паблізу вёсак Плябанавічы, Селівонкі, Рыбакі, Русакі (Парэцкага сельсавета);
— азёрах вёскі Бандары (Смолавічы), паблізу вёсак Дзямянаўцы, Калпінскія, Нагародавічы (Дзікае), Бандары (Войтава Яма);
— вадасховішчах паблізу гарпасёлка Наваельня, аграгарадка Гезгалы (Гезгалаўскае) і вёскі Явар.
Таксама забароненакупацца на сажалках-копанях, штучных, натуральна створаных і пажарныхвадаёмах Дзятлаўскага раёна.
Пры невыкананні правілаў бяспекі на вадаёмах грамадзянам пагражае адміністрацыйная адказнасць.
Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыі АСВОД
Дзмітрый ЛЯНЦЭВІЧ,
старшы інжынер Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga