Чаму з-за мяжы важна падтрымліваць сувязь з роднымі?

Важнае Здарэнні і бяспека

Многія людзі едуць за мяжу на заробкі, вучобу ці проста ў падарожжа.

Аднак пры гэтым варта ведаць, што падтрыманне сувязяў з роднымі і блізкімі застаецца адным з найважнейшых аспектаў бяспекі жыцця, калі падарожнік знаходзіцца на іншым краі свету.

Часта здараецца, што людзі, выязджаючы за мяжу, забываюць пра сваякоў, губляюць з імі кантакты. Гэта можа прывесці да сітуацыі, калі радня пачне непакоіцца і нават строіць здагадкі, што ў іншай дзяржаве сваяк прапаў без вестак.

Каб пазбегнуць падобных непаразуменняў і захаваць цёплыя стасункі, важна рэгулярна выходзіць на сувязь з роднымі людзьмі.

Сучасныя тэхналогіі спрашчаюць гэту задачу: можна пісаць паведамленні, тэлефанаваць па скайпе ці рабіць відэазванкі, дзяліцца фотаздымкамі і навінамі з уласнага жыцця.

Не менш важна трымаць сваякоў у курсе аб сваім месцазнаходжанні і планах на будучыню. Гэта дапаможа ім быць спакойнымі і ўпэўненымі ў вашай бяспецы.

Ірына ЯНОВІЧ,
старшы следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga