Аксана Якаўчык: “Увага сканцэнтравана на бяспецы і парадку”

Важнае Грамадства

Выказванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, якія ён зрабіў у адрас Захаду ў час размовы з журналістамі ў Ашмянскім раёне, маюць настолькі важны і прынцыповы характар, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў і аналітык Вадзім Гігін назваў іх няйнакш, як “Ашмянская дэкларацыя”.

А што на гэты конт думаюць дзятлаўчане?

Аксана Якаўчык, педагог сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава:

– Нядаўна кіраўнік дзяржавы наведваў Ашмянскі раён. На гэты раз сустрэча Аляксандра Лукашэнкі адбылася з ваеннымі, што цалкам зразумела і стратэгічна правільна з улікам апошніх падзеяў у Маскве. У сваім звароце да ваенных Прэзідэнт падкрэсліў: “Мы ўпэўнены, што калі дзесьці супакоімся, яны на нас нападуць. Гэта абсалютна дакладна. Але мы туды не збіраемся ісці”.

Гэтыя словы гавораць нам аб стратэгічных планах кіраўніка нашай дзяржавы і аб тым, што ўвага Аляксандра Лукашэнкі сканцэнтравана ў першую чаргу на бяспецы і парадку ў краіне. Сёння ва ўмовах шматлікіх сацыяльных, нацыянальных і рэлігійных супярэчнасцяў адной з важных задач беларускага грамадства з’яўляецца забеспячэнне мірнага суіснавання з астатнімі народамі. І беларускі народ, як правіла, чакае ад свайго Прэзідэнта абароны. Калі чуеш такія выказванні ад кіраўніка дзяржавы, становіцца проста спакайней, бо ведаеш, што неабходныя меры прыняты і магчымасць падобных падзей у нас зведзена да мінімуму.

Таму лічу, што дзеянні і словы беларускага лідара стратэгічна адэкватныя і правільныя.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga